• Нарыхтоўка і выкарыстанне драўняных лясных рэсурсаў

Нарыхтоўка і выкарыстанне драўняных лясных рэсурсаў

У Беларусі асноўныя прынцыпы арганізацыі лесакарыстання вызначаны наступнымі нарматыўнымі дакументамі:

20.jpgВ Беларуси основные принципы организации лесопользования определены следующими нормативными документами:

  • - Дзяржаўнай праграмай развіцця лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2011—2015 гады;
  • - Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • - Лясным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Названымі дакументамі вызначаны наступныя мэты пры арганізацыі лесакарыстання:

  • рацыянальнае, невычарпальнае і бесперапыннае выкарыстанне лясоў;
  • забеспячэнне адносна пастаяннага лесакарыстання ў межах ляснога фонду для суб'ектаў вядзення лясной гаспадаркі;
  • ажыццяўленне экалагізаванага (прыродасумяшчальнага) лесакарыстання.

Для выканання пералічаных мэт вырашаюцца наступныя задачы:

  • арганізацыя лесакарыстання ў адпаведнасці з функцыянальным прызначэннем лясоў: улік прыналежнасці насаджэнняў да вызначаных груп і катэгорый лясоў;
  • навукова абгрунтаваныя метады вызначэнне памеру лесакарыстання (разліковай лесасекі), якія  забяспечваюць  яго невычарпальнасць і адноснае пастаянства, што ажыццяўляецца пры правядзенні базавага лесаўпарадкавання пры кантролі з боку дырэктыўных органаў;
  • захаванне прынцыпаў мнагамэтавага лесакарыстання, г. зн. рацыянальнае спажыванне грамадствам не толькі драўніны, але і харчовых і лекавых  рэсурсаў (грыбы, ягады, лекавая сыравіна і г. д.), а таксама і іншых карыснасцей (звязванне дыяксіду вугляроду, водаахоўная, глебаахоўная функцыі і г. д.) лясных насаджэнняў;
  • забеспячэнне надзейнага аднаўлення і далейшага ўзнаўлення лясоў;
  • захаванне экалагічных патрабаванняў пры арганізацыі мнагамэтавага лесакарыстання: захаванне ляснога асяроддзя, біялагічнай разнастайнасці, мінімізацыя пашкоджання надглебавага покрыва і г. д.;
  • паступовая аптымізацыя пароднай структуры ляснога фонду ў адпаведнасці з сучаснымі і перспектыўнымі патрэбамі народнай гаспадаркі, асаблівасцямі ўмоў месцавырастання насаджэнняў, эканамічнымі і экалагічнымі патрабаваннямі і магчымасцямі вырошчвання дрэвастояў;
  • аптымізацыя сартыментнай структуры лесасечнага фонду ў адпаведнасці з патрэбамі народнай гаспадаркі рэспублікі і запытамі сусветнага рынку лесаматэрыялаў;
  • паступовая аптымізацыя ўзростаў і абаротаў высечак як тэхнічнага інструмента для забеспячэння атрымання найбольш каштоўных сартыментаў, дасягнення найвышэйшых эканамічных паказчыкаў лесакарыстання і яго экалагізацыі;
  • рацыянальнае комплекснае выкарыстанне драўніны і іншых прадуктаў, якія атрымліваюцца пры лесакарыстанні (для гэтага ажыццяўляецца арганізацыя поўнай глыбокай перапрацоўкі драўніны з мэтай атрымання прадукцыі з найвышэйшай доляй дабаўленай вартасці, поўная ўтылізацыя адходаў, у тым ліку для патрэб энергетыкі);
  • пашыранае выкарыстанне лесу для выканання ім рэкрэацыйнага патэнцыялу.

21.jpgРэалізуючы на практыцы прынцыпы ўстойлівага лесакіраўніцтва і лесакарыстання, лясная гаспадарка забяспечвае не толькі пастаяннае лесакарыстанне ў межах штогадовага прыросту драўніны, але і эканамічную бяспеку дзяржавы, стабільнасць функцыянавання народнай гаспадаркі.

Лесакарыстанне складае эканамічную аснову вядзення лясной гаспадаркі і вызначае ўзровень яго інтэнсіўнасці. Яно прадстаўлена рознымі відамі карыстання з перавагай нарыхтоўкі драўніны.

Нарыхтоўка драўніны ажыццяўляецца пры высечках галоўнага і прамежкавага карыстання — высечкі догляду за лесам, выбарачныя санітарныя высечкі і высечкі рэканструкцыі. Праводзяцца таксама высечкі абнаўлення і фарміравання (перафарміравання) насаджэнняў, санітарныя высечкі, уборка захламленасці, расчыстка лясных плошчаў для будаўніцтва трубаправодаў, дарог, ліній электраперадачы і сувязі, іншых аб'ектаў.

Лесанарыхтоўчая дзейнасць

22.jpgЗа 2016 год у сістэме Мінлясгаса з усіх відаў высечак нарыхтавана 15,1 млн куб. м ліквіднай драўніны пры запланаваным аб'ёме 12,5 млн куб. м, што склала 120 % да даведзенага задання.

З улікам павелічэння попыту на лясную прадукцыю, неабходнасці ліквідацыі наступстваў неспрыяльных умоў надвор'я — бураломаў і снегаломаў, усыхаючых ельнікаў, распрацоўкі гару і гарэльнікаў аб'ём нарыхтаванай у 2016 годзе ліквіднай драўніны склаў 111,8 % да ўзроўню мінулага года.

Сёння ў арганізацыях Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь працуюць 189 харвестараў, 256 фарвардараў, 633 сартыментавозы, 1167 машын пагрузачна-транспартных і іншая тэхніка. За 2016 год набыта 10 харвестараў, 10 фарвардараў, 24 пагрузачна-транспартныя машыны «Беларус» МПТ-461.1, 39 сартыментавозаў і іншая лесанарыхтоўчая тэхніка на суму больш за 22,3 млн руб.

За 2016 год галіной дасягнуты ўзровень нарыхтоўкі драўніны механізаваным спосабам ад агульнага аб'ёму нарыхтоўкі драўніны ў 46 %. Агульны аб'ём нарыхтоўкі драўніны харвестарамі ў галіне склаў 6935,4 тыс. куб. м.

Перапрацоўка драўніны

23.jpgУ цяперашні час у сістэме Мінлясгаса ажыццяўляюць дрэваапрацоўчую дзейнасць 70 цэхаў і 6 майстроўскіх участкаў.

У рамках выканання галіновай Праграмы прамысловага развіцця дрэваапрацоўчых вытворчасцей Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на 2015—2020 гады, зацверджанай пастановай калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі ад 24 снежня 2014 года, на тэхнічнае перааснашчэнне дрэваапрацоўчых вытворчасцей у 2016 годзе накіравана грашовых сродкаў у суме 14,2 млн дэнамінаваных руб.

У 2016 годзе рэалізавана 22 праекты, у тым ліку па напрамках: мадэрнізацыя лесапільных вытворчасцей — 5 праектаў; устаноўка пазіцыйнага абсталявання — 10 праектаў; стварэнне вытворчасці па выпуску сушанай прадукцыі — 1 праект; устаноўка абсталявання па выпуску ацыліндраванай (акоранай) прадукцыі — 2 праекты; стварэнне вытворчасцей па вырабе драўнянага паліва — 4 праекты.

Нарыхтавана 5785,7 тыс. куб. м (117,4 %) драўнянага паліва, у тым ліку выраблена дранкі паліўнай 1745,8 тыс. куб. м. Рэалізавана 5669,2 тыс. куб. м драўнянага паліва, у тым ліку дранкі паліўнай 1782,2 тыс. куб. м.

За 2016 год рэалізацыя круглых лесаматэрыялаў лясгасамі галіны на ўнутраным рынку склала 9,3 млн куб. м (107 % да аналагічнага перыяду мінулага года), у тым ліку 6 млн куб. м дзелавой драўніны, або 65 % ад агульнага аб'ёму рэалізацыі, 3,3 тыс. куб. м дроў, або 35 % ад агульнага аб'ёму рэалізацыі.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб'ём рэалізіцыі дзелавой драўніны павялічыўся на 0,8 млн куб. м, або на 15 %. Значна павялічыўся попыт у 2016 годзе на балансавую драўніну і сыравіну драўняную тэхналагічную.

Рэалізацыя піламатэрыялаў на ўнутраным рынку за бягучы год склала 365,9 тыс. куб. м і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 10,2 тыс. куб. м, і склала 103 %.

Тэл. гарачай лініі па пытаннях паслуг на лесанарыхтоўках +375 17 200-3-200.