Лесааднаўленне

10.jpgУ сістэме Міністэрства лясной гаспадаркі пабудавана і паспяхова функцыянуе сістэма лесаразвядзення і лесааднаўлення. У галіне створаны ўсе ўмовы для вырошчвання здаровых, якасных лясоў — ад нарыхтоўкі, перапрацоўкі лесанасеннай сыравіны і захоўвання ляснога насення, вырошчвання стандартнага пасадачнага матэрыялу, правядзення лесакультурных работ да высечак догляду за лесам. Функцыянуе перадавая тэхналогія па перапрацоўцы лесанасеннай сыравіны і захоўваннi ляснога насення, якая дае магчымасць атрымліваць высакаякасны насенны матэрыял і забяспечваць яго паўнавартаснае, працяглае захоўванне.

Лясное насенняводства

У парадку выканання праграмы развіцця пастаяннай лесанасеннай базы ў 2017 годзе створана 46,9 га (104,2 % да гадавога задання) лесанасенных плантацый.

Нарыхтавана 38,2 тоны насення лясных раслін (145,6% ад гадавога задання), у тым ліку:

  • 18,7 тоны жалудоў дуба (135%), з іх 357 кг селекцыйных;
  • 13,7 тоны насення лясных раслін хвойных парод (161,8%), з іх 4,4 тоны селекцыйных;
  • 5,8 тоны насення лясных раслін іншых парод.

11.jpgУсяго на працяглым захоўванні (халадзільныя камеры) знаходзіцца 36,5 тоны насення хвойных парод, у тым ліку сасны звычайнай — 18,6 тоны, елкі еўрапейскай — 17,8 тоны, што забяспечыць на выпадак неўрадлівых гадоў чатырохгадовую патрэбу лясгасаў у пасяўным матэрыяле хвойных парод.

Перапрацоўка шышак хвойных парод ажыццяўлялася ў Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры і ў чатырох лесанасенных цэхах — Глыбоцкага доследнага, Івацэвіцкага, Шчучынскага і Горацкага лясгасаў. Атрымана больш за 13 тон высакаякаснага насення хвойных парод.

Гадавальніцкая гаспадарка

Для лесакультурных работ у 2017 годзе ў гадавальніках лясгасаў вырашчана 391,9млн шт. стандартнага пасадачнага матэрыялу. З агульнай колькасці ў цяпліцах вырашчана больш за 34,4 млн шт. і 14,5 млн шт. пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай. Усяго ў гадавальніках вырошчвалася больш за 287 відаў і форм драўняных раслін.

Для стварэння лясных культур селекцыйным пасадачным матэрыялам у справаздачным годзе лясгасамі галіны вырашчана 99,54 млн шт. такіх сеянцаў і саджанцаў, у тым ліку сасны звычайнай — 75,55 млн шт., елкі еўрапейскай — 23,12 млн шт., лістоўніцы еўрапейскай — 0,62 млн шт. і дуба чарэшчатага — 0,25 млн шт. Дадзеная колькасць сеянцаў і саджанцаў дазволіць выканаць у поўным аб'ёме заданне Дзяржаўнай праграмы на 2018 год па стварэннi лясных культур селекцыйным пасадачным матэрыялам, а таксама правесці дапаўненне лясных культур, створаных у папярэднія гады.

12.jpgУ цэлым па галіне iнвестыцыі ў гадавальніцкую гаспадарку склалi 4,27 млн руб., або 210,6% ад задання. У справаздачным годзе даходы ад рэалізацыі прадукцыі гадавальніцкай гаспадаркі склалі больш за 7,6 млн рублёў (187,4% гадавога задання), або 137,2% да ўзроўню мінулага года. Заданне выканана ўсімі ДВЛГА.

Лесааднаўленне і лесаразвядзенне

Лесааднаўленне і лесаразвядзенне праведзена на агульнай плошчы 34,87 тыс. га (136,7 % да задання, зацверджанага ўрадам Рэспублікі Беларусь), у тым ліку за кошт пасеву і пасадкі лесу закладзена 29,73 тыс. га новых лясоў (131,1 % да гадавога плана). У агульным аб'ёме лесакультурнай вытворчасці хвойныя і цвёрдаліставыя пароды займаюць 95,8 % (28,49 тыс. га), мяккаліставыя (бяроза, ліпа, алешына чорная і іншыя) — 4,2 % (1,24 тыс. га).

Перавыкананне ўстаноўленых планаў абумоўлена неабходнасцю ліквідацыі наступстваў шквалістых вятроў у лясным фондзе і правядзення работ па пасадцы лесу ў асенні перыяд на ўчастках распрацаванай ветравальна-бураломнай вырубкі.

Лесааднаўленне пашкоджаных (ветравальна-бураломных) насаджэнняў у асенні перыяд 2016 года праведзена на плошчы 5313 га, у тым ліку за кошт пасадкі лесу — 4921 га.

Рэканструкцыя малакаштоўных лясных насаджэнняў лесакультурнымi метадамі з агульнага аб'ёму пасеву і пасадкі лесу выканана на плошчы 2238 га (117,2 % да плана).

Лясныя культуры селекцыйным пасяўным і пасадачным матэрыялам створаны на плошчы 12 629 га.

У агульным аб'ёме штучнага лесааднаўлення і лесаразвядзення змешаныя лясныя культуры створаны на плошчы 26 102 га (87,8 %), або на 4984 га больш фактычнага выканання за 2015 год. Удзельная вага змешаных лясных культур па галіне на 2,3 % перавышае ўзровень мінулага года і больш чым на 20 % — сярэднегадавы ўзровень такіх культур за апошнiя 10 гадоў.

З 2015 года ў галіне актыўна ўкараняюцца тэхналогіі, аналагічныя тым, што выкарыстоўваюць у Фінляндыі, па стварэнні і дапаўненнi лясных культур пасадачным матэрыялам, выгадаваным з закрытай каранёвай сістэмай. За справаздачны год названыя мерапрыемствы выкананы на плошчы 2251 га (7,6 % ад агульнага аб'ёму стварэння лясных культур), або на 1592 га больш чым у 2015 годзе.

Генетыка-селекцыйныя асновы ўзнаўлення лясоў Беларусі ў кантэксце выканання Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці

13.jpg

Лесааднаўленне і лесаразвядзенне ў Рэспубліцы Беларусь забяспечвае:

  • абавязковае лесааднаўленне высечак, гару і іншых катэгорый зямель ляснога фонду ў тэрміны, якія не перавышаюць 2—3 гадоў пасля іх утварэння;
  • адпаведнасць драўняных парод умовам месцавырастання; рацыянальнае выкарыстанне зямель ляснога фонду;
  • захаванне біялагічнай разнастайнасці і генафонду лясоў;
  • павелічэнне плошчы дубовых, ясеневых і ліпавых лясоў;
  • стварэнне пераважна змешаных па пародным складзе лясных насаджэнняў;
  • павышэнне водаахоўных, ахоўных, аздараўленчых уласцівасцей лясоў, а таксама іх прадукцыйнасці і ўстойлівасці;
  • захаванне (павелічэнне) лясістасці Рэспублiкi Беларусь і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;
  • задавальненне сацыяльна-эканамічнай патрэбы грамадства ў разнастайнай лясной прадукцыі і карыснасці лесу.

Парадак праектавання і вытворчасці, тэхнічнай прыёмкі работ і інвентарызацыі ўчасткаў лясных і плантацыйных культур, ахоўных лясных насаджэнняў, садзейнічання натуральнаму аднаўленню лесу, захавання маладняку галоўных парод пры суцэльных высечках, спадарожнага аднаўлення пры правядзенні несуцэльных высечак галоўнага карыстання і высечак абнаўлення насаджэнняў, а таксама натуральнага лесаўзнаўлення ажыццяўляецца ў адпаведнасці з распрацаваным у Iнстытуце лесу Тэхнічным кодэксам усталяванай практыкi [ТКП 047-2006 (02080)] «Настаўленне па лесааднаўленні і лесаразвядзеннi ў Рэспубліцы Беларусь».

ТКП «Настаўленне…» уводзіцца ўпершыню, устанаўлівае патрабаванні да парадку правядзення работ па арганізацыі і тэхналогіі штучнага лесааднаўлення, лесаразвядзення і натуральнага аднаўлення лесу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца складовай часткай групы нарматыўна-прававых актаў «Устойлівае лесакіраўніцтва і лесакарыстанне» і закліканы аказаць практычную дапамогу работнікам лясной гаспадаркi, сыграць станоўчую ролю пры аднаўленні лясоў і паляпшэннi іх пароднага складу, павышэннi прадукцыйнасці лясоў і ўзмацненні асяроддзеўтвараючых, водаахоўных, ахоўных, санітарна-гігіенічных, рэкрэацыйных і іншых функцый.

Прыярытэтнымi напрамкамi генетыка-селекцыйных асноў узнаўлення лясоў рэспублікi з'яўляецца развіццё і ўдасканаленне лесанасеннай базы.

Развіццё і ўдасканаленне пастаяннай лесанасеннай базы (ПЛНБ) павінна забяспечыць прадпрыемствы лясной гаспадаркі каштоўнымі насеннем лясных драўняных парод. Пры стварэнні лясоў будучага плануецца выкарыстоўваць 50 % насення з аб'ектаў ПЛНБ і 50 % — з лепшых натуральных насаджэнняў.

Для гэтага прадугледжваецца развіццё двух напрамкаў насенняводства: папуляцыйнага і плантацыйнага. Лесанасенная база селекцыі папуляцыі ўключае плюсавыя насаджэнні, лесанасенныя заказнікі, пастаянныя лесанасенныя ўчасткі. Для ўзмацнення папуляцыйнага напрамку мяркуецца вылучэнне селекцыйных гаспадарчых насенных дрэвастояў.

14.jpgКлоновое плантационное семеноводство принято основным направлением перевода семеноводства на селекционную основу.

Клонавае плантацыйнае насенняводства прынята асноўным напрамкам пераводу насенняводства на селекцыйную аснову.

У развіцці лясной селекцыі асноўная задача заключаецца ў паляпшэнні якасці і павышэнні прадукцыйнасці лясоў шляхам кіравання спадчыннасцю і зменлівасцю драўняных раслін. Яна звязаная з лясным насенняводствам, мэтай якога з'яўляецца атрыманне сартавога насення і раяніраванне яго выкарыстання.

Рэалізацыя гэтых мэт прадугледжвае выкарыстанне наступных метадаў селекцыі: масавая, групавая, індывідуальная, камбінаваная і мутацыйная селекцыя, культываванне ізаляваных клетак і тканак.

15.jpgПри отборе на улучшение качественных признаков деревьев и древесины, увеличение массы древесины при коротких циклах выращивания, планируется использовать индивидуальную селекцию.

Пры адборы, накіраваным на паляпшэнне колькасных і якасных прыкмет насаджэнняў, галоўным напрамкам з'яўляецца папуляцыйная селекцыя, заснаваная на выкарыстанні перавагі па селекцыйным прыкметах перспектыўных папуляцый, выяўленых пры параўнальных выпрабаваннях у культурах.

Пры адборы на паляпшэнне якасных прыкмет дрэў і драўніны, павелічэнне масы драўніны пры кароткіх цыклах вырошчвання плануецца выкарыстоўваць індывідуальную селекцыю.

У абодвух напрамках селекцыі прадугледжваецца закладка доследаў па выпрабаванні патомства.

Адной з галоўных задач стане стварэнне новай селекцыйнай папуляцыі сасны звычайнай шляхам правядзення кантраляваных скрыжаванняў правераных бацькоўскіх форм.

Галоўным момантам навуковага забеспячэння селекцыйных работ з'яўляецца распрацоўка доўгатэрміновай праграмы генетычнага паляпшэння лясоў.

У мерапрыемствах па захаваннi лясных генетычных рэсурсаў вылучаюцца два асноўныя напрамкі: захаванне генафонду папуляцый і відаў in situ (г. зн. у натуральных насаджэннях) і ex situ (г. зн. за межамі натуральнага вырастання папуляцый). У якасці асноўнага разглядаецца першы напрамак, паколькі толькі ён дазваляе захаваць генафонд папуляцый лясных відаў у поўным аб'ёме.

Рашэнне дадзеных задач будзе ажыццяўляцца на базе створанага ў рэспубліцы Ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра і яго філіялаў, а таксама арганізаванага пры Інстытуце лесу геннага банка ляснога насення.