Правілы паводзін у лесе

Выпальванне сухой расліннасці ў ранні веснавы перыяд — асноўная прычына лясных пажараў.

Кожны год пажаранебяспечны сезон пачынаецца менавіта з сяльгаспалаў, калі падпальваецца леташняя трава. Агонь часцяком пераходзіць на лясныя насаджэнні.

Аналіз прычын прыродных пажараў паказвае, што больш за 50 % з іх узнікае па віне людзей — з-за парушэння правіл пажарнай бяспекі ў лясах, 33 % — па невыяўленых прычынах, 16 % — ад сяльгаспалаў, 1 % — па віне лесанарыхтоўшчыкаў і іншых арганізацый.

Згодна з арт. 15.57 КоАП за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. З улікам таго, што з 1 студзеня 2018 года базавая велічыня складае 24,5 рублі, можна атрымаць штраф да 980 рублёў. Акрамя таго, заканадаўствам Беларусі за падобныя парушэнні прадугледжана і крымінальная адказнасць пры нанясенні шкоды ў буйных памерах.

Работнікі лясной аховы асноўную ўвагу надаюць прафілактычнай рабоце сярод насельніцтва па растлумачэнні адказнасці за парушэнне правіл пажарнай бяспекі ў лясах. У зонах масавага адпачынку ўсталёўваюцца спецыяльныя месцы для распальвання вогнішча, робяцца мінералізаваныя палосы, якія з'яўляюцца заслонай для далейшага ўзгарання. Праводзіцца затрыманне вады ў вадаёмах, рэках і каналах.

Акрамя таго, узмоцнены кантроль за выкананнем патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах. Дзяржаўнай лясной аховай рэгулярна праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні парушэнняў у лясным фондзе.

КАРТА забароны і абмяжоўвання на наведванне лясоў у раёнах Рэспублікі Беларусь