Мінлясгас ініцыюе зняцце забарон на наведванне лясоў

Опубликовано: 25 June 2018   43

У сувязі з вялікімі дажджамі ў многіх рэгіёнах краіны, у лясах Беларусі ўстанавіўся пераважна першы клас пажарнай небяспекі, у асобных раёнах — другі клас.

З улікам такіх умоў надвор’я, а таксама на падставе прагнознай інфармацыі Белгідрамета, Міністэрства лясной гаспадаркі хадайнічае аб поўным зняцці забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў.

Чакаецца, яны будуць акрытыя для наведвання цягам бліжэйшых сутак. Нагадаем, што рашэнне аб увядзенні ці адмене абмежавальных мер упаўнаважаны прымаць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы. Прычынай ўвядзення забарон з’яўляецца складаная пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе. У мэтах забеспячэння бяспекі грамадзян, іх маёмасці і захаванасці ляснога фонду, рашэннямі раённых выканаўчых камітэтаў у многіх рэгіёнах краіны былі ўведзены забароны і абмежаванні на наведванне лясоў.

ZVIAZDA.BY